Тыдзень дзіцячай і юнацкай кнігі

Тыдзень дзіцячай і юнацкай кнігі 2023 г.

28.03.2023

Тыдзень дзіцячай і юнацкай кнігі

"Чытайце, чытайце, старонкі гартайце"           

    "Тыдню дзіцячай кнігі" - 80 гадоў!!!

         Сёлета Тыдню дзіцячай кнігі спаўняецца 80 гадоў! Першыя "КНІЖКІНЫ імяніны" задумаў Леў Кассіль — 26 сакавіка 1943 года ў Маскве адбылася вялікая сустрэча пісьменнікаў і юных чытачоў.

         Раніцай 26 сакавіка 1943 года - гэта была пятніца-са станцый метро "Охотный ряд" і "Площадь Свердлова",  з трамваяў і тралейбусаў выбягалі хлопчыкі і дзяўчынкі ў стаптаных чаравіках, залапленых валёнках, старэнькіх куртачках.       

       Ішла другая ваенная зіма, і бледныя, схуднелыя твары хдзяцей  - яшчэ адно сведчанне цяжкай пары. Але вочы... дзіцячыя вочы гарэлі, ажыўленне нарастала  па меры набліжэння да будынка дзе праводзілася свята.        

        Дзяцей сустракалі мужчына і жанчына - абодва ў ваеннай форме. Маёр з ордэнам Чырвонай Зоркі-дырэктар дзіцячага Выдавецтва Людміла Віктараўна Дубровіна. І Леў Абрамавіч Касіль у камандзірскім марскім кіцелі з ордэнам"Знак Пашаны".      

       Так упершыню адзначалася гэтае вясновае свята кнігі. Працягвалася  яно ўсяго адзін дзень.У цяжкія ваенныя гады гэтае свята давала магчымасць дзецям трапіць у чароўны свет казак і хоць на час забыцца пра жахі вайны.         

        Адкрываў першае свята пісьменнік Леў Кассіль . Удзячныя чытачы прагна слухалі кожнае слова любімых аўтараў, якія распавядалі дзяўчынкам і хлапчыкам, чые бацькі і браты змагаліся з ворагам, як нараджаецца кніга. А потым чыталі вершы, гутарылі  пра кнігу, чытанне і пра жыццё.         

        І кожнаму дзіцяці, хто прыйшоў у Калонную залу дома Саюзаў, падарылі па кнізе. Тоненькую, надрукаваную на шэрай паперы кнігу, дзеці выносілі як баявы паёк, які трэба зберагчы і расцягнуць на шмат дзён. Пісьменнік Юрый Якаўлеў казаў, што кнігі, якія раздавалі дзецям у гэты дзень, сагравалі, дадавалі святло ў іх жыццё і ўсялялі сілы.         

        А з 1944 года стала ясна, што аднаго дня мала для святкавання – так нарадзіўся Тыдзень дзіцячай кнігі, які традыцыйна праводзіцца ў дні вясновых канікул школьнікаў. І ўжо на наступны год Свята доўжылася тыдзень, і яго сталі праводзіць ва ўсіх гарадах і вёсках нашай краіны.         

         І толькі адзін раз Тыдзень дзіцячай кнігі праводзіўся не вясною, а восенню. І было гэта ў пераможным 1945 годзе. 17 кастрычніка 1945 года ў залу прыйшлі Міхаіл Прышвін, Самуіл Маршак, Агнія Барто, Канстанцін Паўстоўскі, Вера Інбер, Сяргей Міхалкоў . Разам з юнымі чытачамі яны ўшанавалі памяць пісьменнікаў, якія загінулі на франтах Вялікай Айчыннай. А потым чыталі вершы і фатаграфаваліся на памяць.         

        На адной фатаграфіі з архіва ўдзельніка гэтай падзеі надпіс:  "Это было 17 октября 1945 года, где писатели и читатели проводили Неделю детской книги. Смотрите и поучайтесь. Всегда бы так...".. І подпіс: Леў Кассіль. "Приятно, когда твоя выдумка со словом входит в жизнь, уже отрывается от твоего авторства, становится общим достоянием. Книжкины именины..." -гэта запіс Льва Абрамовіча ў яго Дзённіку 1961 года.         

         Праз некаторы час тыдзень атрымаў прыстаўку" Усесаюзны ", і кожны год свята стала праводзіцца ў адной з саюзных рэспублік краіны. Адкрыццё Усесаюзнага Тыдня дзіцячай і юнацкай кнігі праходзілі ў сталіцах: 1972 – Мінск, 1974-Алма – Ата, 1975 – Тбілісі, 1977 – Вільнюс, 1978 – Кішынёў, 1980 – Фрунзе, 1982 – Ерэван, 1986-Кіеў.         

        Такі падыход даваў магутны імпульс развіццю нацыянальнай дзіцячай літаратуры, на свята абавязкова прыязджаў пісьменніцкі дэсант з Масквы.         

       Тыдзень дзіцячай кнігі-гэта мерапрыемства, накіраванае на папулярызацыю дзіцячай кнігі. Прайшлі гады, а Кніжкіна тыдзень не састарэе, а наадварот маладзее з кожным годам разам з новымі кнігамі, новымі імёнамі дзіцячых пісьменнікаў і паэтаў.

                                                                                                        Я. У. Домась, бібліятэкар

свернуть

План   правядзення Тыдня дзіцячай і юнацкай кнігі

28.03.2023

План   правядзення

Тыдня дзіцячай і юнацкай кнігі "Чытайце, чытайце, старонкі гартайце"

ў  ДУА “Рэчкаўская сярэдняя школа” з 03.04.2023 па 08.04.2023

 

 

Дата і час правя-дзення

 

 

Мерапрыемства

 

Месца правядзення

 

Удзельнікі

 

 

Адказны

03.04. 10.00

Адкрыццё Тыдня дзіцячай і юнацкай кнігі. Бібліяфуршэт "Чытайце, чытайце, старонкі гартайце"

       Фае   1 паверха

Бібліятэка

 

1-11класы

 

Домась Я.У.

04.04. 9.00

Кніжная выстава «Остров книжных сокровищ»

 

Бібліятэка

 

 

1-11 класы

 

 

Домась Я.У.

05.04. 11.00

Творчая  лабараторыя "Падарунак кнізе"

 

Бібліятэка

 Кабінет 5 класа

 

 

 

1-9 класы

 

 

 

Домась Я.У.

06.04. 10.00

Паэтычная

вясёлка "Вершаў чароўны феерверк"

 

Фае 1 паверха

 

5-11 класы

Шляжко А.А.

Пазняк Г.В. Домась Я.У.

07.04.

Конкурс

малюнкаў "Фарбы малююць казкі"

Кабінет 2 класа

 

 

1-4 класы

 

Пазняк Л.С.

08.04. 10.00

Падвядзенне

вынікаў тыдня "Чытайце, чытайце, старонкі гартайце"

Фае 1 паверха

 

1- 9 класы

 

Домась Я.У.

свернуть