Выстава кніг «У адзінстве сіла»

18.09.2023

 Выстава кніг «У адзінстве сіла»

17 верасня ў краіне адзначаецца самае маладое дзяржаўнае свята-Дзень народнага адзінства. Значнасць гэтага дня ў гісторыі беларускага народа пераацаніць цяжка, бо менавіта дзякуючы ўз’яднанню Заходняй і Усходняй Беларусі ў 1939 годзе наша краіна зноў набыла тэрытарыяльную цэласнасць, а людзі — пачуццё нацыянальнага адзінства.          Яднанне народа ва ўсе часы было галоўным для беларусаў. Гэта тое, што звязвае наша мінулае, сучаснасць і будучыню. Сёння беларускі народ таксама адзіны ў выбары курсу на развіццё моцнай, суверэннай і квітнеючай краіны.          З мэтай патрыятычнага выхавання і фарміравання актыўнай жыццёвай пазіцыі ў чытачоў нашай бібліятэкі аформлена кніжная выстава да Дня народнага адзінства «У адзінстве сіла».

          Кнігі, якія прадстаўлены на выставе, знаёмяць наведвальнікаў з гісторыяй Беларусі, яе асноўнымі сімваламі, славутасцямі, святамі і традыцыямі беларускага народа. Таксама сабрана літаратура, у якой распавядаецца аб дасягненнях беларускага народа, аб канкрэтных людзях, якія праславілі нашу краіну. Усе кнігі даюць поўнае ўяўленне аб прыгажосці нашай роднай Беларусі.

         Няхай народнае адзінства стане для нас і ў далейшым крыніцай духоўнай сілы, з дапамогай якой мы будзем берагчы і памнажаць здабыткі нашай любімай Беларусі.

                                                                              Я.У. Домась, бібліятэкар