Жыццёвы і творчы шлях Алеся Зайкі

15.02.2023

Алесь ЗайкаАляксандр Фаміч Зайка - беларускі краязнавец.

        Нарадзіўся 12 жніўня 1948 года ў в. Заполле Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям’і.

          Скончыў Косаўскую сярэднюю школу (1966), філалагічны факультэт Брэсцкага педагагічнага інстытута (1971). Пасля службы ў арміі вярнуўся ў Заполле, працаваў настаўнікам беларускай мовы і літаратуры. Пазней загадваў школьным этнаграфічным музеем.

        Усё жыццё збіраў фальклор, запісваў крылатыя словы, дыялекты, выслоўі, фатаграфаваў старыя будынкі, студні, клямкі, вокны. Зацікаўленні Алеся Зайкі ўключалі дыялекталогію, фразеалогію, парэміялогію, мікратапаніміку, фалькларыстыку і гісторыю паселішч.[1]

      Укладальнік выданняў «Дыялектны слоўнік Косаўшчыны» (2011), «Населеныя пункты Івацэвіччыны» (2012), «Фразеалагічны слоўнік Косаўшчыны» (2013), «Прыказкі і прымаўкі, жарты і каламбуры, прыгаворкі і языкаломкі, вясельныя прымаўкі пры дзяльбе каравая, вітанні і зычэнні, ветлівыя і ласкавыя выразы, засцярогі і прысяганні, праклёны і адкляцці, жартоўныя праклёны і дражнілкі-кепікі, зневажанні і параўнанні, прыкметы народнага календара з Косаўшчыны» (2015). Аўтар кніг прозы «Дым з коміна» (2011), «Чысты чацвер» (2015). Пасмяротна выйшла кніга «Мікратапаніміка Івацэвіччыны» (2018), рыхтуецца да выдання яшчэ некалькі кніг[1].

Памёр 26 чэрвеня 2018 года ў в. Заполле Івацэвіцкага раёна. Пахаваны на могілках у Бялавічах.

                                                                                                                  УТВЕРЖДАЮ

                                                                                                                  Директор школы                                                                                                                                                         В.Н. Позняк

 

            План мероприятий ГУО «Речковская средняя школа»,

посвящённых творчеству А. Зайко

 

№ п/п

Мероприятие

Дата проведения

Ответственные

1.

Организация в библиотеке книжной выставки «Наш гонар і наша спадчына»

14.02.2023

Домась Е.В.

2.

Проведение конкурса чтецов среди учащихся 9 – 11 классов «Зайкаўскія чытанні»

17.02.2023

Позняк А.В.

3.

Творческая акция для учащихся 5 – 8 классов «Читаем Алеся Зайко вместе»

16.02.2023

Позняк А.В.

Классные руководители

4.

Круглый стол «Любоў пашырае веды»

21.02.2023

Домась Е.В.

5.

Размещение на сайте школы информационных материалов о мероприятиях, посвящённых творчеству А. Зайко

14-21.02.2023

Лукашевич Е.А.