Тыдзень роднай мовы

26.09.2022

       У школе з 19 па 23 верасня прайшоў Тыдзень роднай мовы, у якім прынялі ўдзел вучні 1 - 11 класаў і настаўнікі. на перапынках гучалі беларускія народныя песні, усе размаўлялі на роднай мове. 

       Пачаўся Тыдзень з кніжнай выставы "Сэрцам роднага слова краніся". Увазе вучняў былі прадстаўлены творы беларускіх пісьменнікаў.

       У аўторак вучні 5-га класа прынялі ўдзел у інтэлектуальнай гульні "Адгадай слова", а шасцікласнікі са сваім класным кіраўніком Барсук Т.А. правялі квэст-гульню "З родным словам па жыцці".

       Вялікую актыўнасць праявілі вучні 2 класа разам са сваім класным кіраўніком Пазняк  Л.С. На працягу тыдня ў гэтым класе прайшло шмат розных мерапрыемстваў. Асабліва дзецям спадабаліся гульні: "Перакладчыкі" і "10К", а таксама акцыя "Сэлфі па-беларуску". Дзеці адчулі сябе сапраўднымі мастакамі, ствараючы калажы і малюнкі, прысвечаныя роднаму краю.

       На працягу Тыдня праходзіў марафон "Мова родная - мова модная".

       Закончыўся Тыдзень роднай мовы гульнёй-віктарынай "Любіце, ведайце і шануйце родную мову", якая прайшла ў 11 класе. Адказваючы на пытанні, вучні змаглі паказаць неблагія веды і праявіць эрудыцыю, дакрануліся да крыніц роднай мовы, успомнілі беларускія прыказкі і прымаўкі, загадкі і жарты, даведаліся, чаму наша мова жывая, родная і гаваркая. 

       Тыдзень запомніўся ўсім. Кожны вучань зразумеў, што трэба любіць і шанаваць родную мову, бо ў ёй захавана гісторыя нашага народа.

Фотагалерэя...