Выстава «Сэрцам  роднага слова краніся»

23.09.2022

Выстава «Сэрцам  роднага слова краніся»

Хто забыў сваіх продкаў ‒ сябе губляе,

Хто забыў сваю мову ‒ усё згубіў.

У. Караткевіч

           Беларуская мова ўваходзіць ва ўсходнеславянскую падгрупу славянскай групы моў. Беларуская мова з’яўляецца старажытнапісьменнай, бо гісторыя яе пісьменства налічвае не менш за 10 стагоддзяў. Сучасная мова беларускага народа была канчаткова сфармулявана ў канцы XIX – пачатку XX стагоддзяў. Беларуская мова ўваходзіць у дзясятку самых мілагучных моў свету. На гэтай мове пісалі свае неўміручыя творы Мікола Гусоўскі, Янка Купала, Якуб Колас, Іван Шамякін…

        Наша выстава «Сэрцам роднага слова краніся»(20.09.-26.09.) прысвечана выдатным творам класікаў беларускай літаратуры. На ёй прадстаўлена проза і паэзія беларускіх аўтараў: Я. Купалы, Я. Коласа,  І. Шамякіна,  В.Быкава,  Я.Янішчыц, У.Караткевіча …, аўтараў нашых землякоў на беларускай мове А.Зайка, С.Сцепанчук  і В.Гапеева, а таксама  творы фальклору беларускага народа.

                                                                                                                                                      Я.У. Домась