Cвята "Прысвячэнне ў чытачы"

14.04.2022

Стаць чытачом бібліятэкі зусім не складана, трэба проста любіць кнігі. У красавіку  першакласнікі  нашай школы закончылі  вывучаць літары, навучыліся чытаць  і цяпер  могуць адкрываць для сябе чароўны свет кніг.           Кожны год, з мэтай далучэння малодшых школьнікаў да чытання,  у нашай  бібліятэцы праходзіць цудоўнае свята "Прысвячэнне ў чытачы".         Але якое ж свята без казачных герояў? На парозе бібліятэкі дзяцей сустрэла Баба Яга, яна заваражыла бібліятэкара і падрыхтавала  дзецям выпрабаванні : гульні  “Падбяры рыфму”,”Чые рэчы?”, “Назвы казак пераблыталіся”.  Дзеці справіліся з заданнямі, і бібліятэкар была вызвалена.            Яўгенія Уладзіміраўна падзякавала дзяцей і  пазнаёміла першакласнікаў  з бібліятэкай , правіламі наведвання бібліятэкі і правіламі адносін да кнігі.  Вучні  даведаліся, што ў кожнай кніжкі ёсць свой кніжны адрас. Любую кнігу можна на час узяць дадому, толькі пры гэтым трэба выконваць правілы карыстання кнігай. Нашы юныя чытачы паабяцалі, што  абавязкова стануць адказнымі карыстальнікамі.           Напрыканцы свята дзеці далі "Абяцанне  юнага чытача" і атрымалі пасвечанне чытача і паветранныя шарыкі.           Свята атрымалася!!! Кніжная краіна, краіна чараўніцтва і ведаў адкрыта для першакласнікаў!