Тыдзень дзіцячай і юнацкай кнігі

04.04.2022

Тыдзень дзіцячай кнігі –  свята ўсіх тых, хто чытае, свята дзяцінства, свята радасці і сустрэч з любімымі кнігамі. З 04 па 10 красавіка ў школьнай бібліятэцы ДУА "Рэчкоўская сярэдняя школа" прайшоў традыцыйны Тыдзень дзіцячай кнігі, які адзначаецца ўжо 79 гадоў запар. Самы першы тыдзень дзіцячай і юнацкай кнігі прайшоў ў Маскве ў далёкім 1943 годзе, калі ішла Вялікая Айчынная вайна. У  Калонным  зале  Дома Саюзаў,  нібы на навагодняй ёлцы, персанажы казак усіх народаў, дзіцячыя пісьменнікі і юныя чытачы ўтварылі шырокі круг, які сімвалізаваў праўдзівасць сцвярджэння аб самай чытаючай  краіне ў свеце. А дзіцячы пісьменнік Леў Касіль назваў гэтае свята Кніжкінымі імянінамі. З той пары не было ні аднаго года, каб не адзначалі імяніны кніжкі. Святкуюць імяніны ў бібліятэках, таму што бібліятэка – гэта родны дом для кніг: тут яны жывуць, сюды прыходзяць да іх у госці чытачы. І наша школьная бібліятэка таксама правяла Тыдзень дзіцячай і юнацкай кнігі.

04 .04.2022 – Святочны панядзелак 

 На адкрыццё Тыдня дзіцячай кнігі завітала Каралева кніга (Саковская Ніна) са сваімі сябрамі: Нязнайкам (Мялік Цімафей), кніжкамі (Дар'я Кот і Дар'я Калесніковіч), хлопчык-неахайнік (Кажаноўскі Міраслаў). З імі чытачы паўтарылі правілы абыходжання з кнігай, пабывалі ў  падарожжы па казках, прынялі ўдзел ў інтэлектуальнай гульні "Літаратурны калейдаскоп" і ўспомнілі незабыўныя старонкі сваіх любімых кніг.

05.04.2022 – Паэтычны аўторак 

          Хто з нас хоць раз у жыцці не спрабаваў пісаць вершы ці не прыдумляў рыфмаваныя радкі да валянцінкі на хуткую руку, каб арыгінальна павіншаваць блізкага, дарагога чалавека тэкстам, здольным выклікаць буру эмоцый захаплення.

Многія пагодзяцца, што паэзія – гэта ідэальны і вытанчаны спосаб выказвання ўласных думак, пачуццяў і меркаванняў. Але, на жаль, на сённяшні дзень такі метад тлумачэння ўжо не настолькі важны і запатрабаваны ў грамадстве.

Стварэнне вершаў можна параўнаць з палётам птушкі. Навучыцца гэтаму немагчыма, а вось навучыцца разумець паэзію пад сілу кожнаму.

У "Паэтычны аўторак" вядучыя Мялік Кірыл (11 клас) і Наталля Шляжка (9 клас) з захапленнем расказвалі пра паэзію. Са сцэны, на фоне мелодыі, вучні школы чыталі вершы беларускіх і рускіх паэтаў А. Пушкіна, С. Ясеніна, С. Маршака, У. Качаткова, М. Багдановіча, Р. Барадуліна і інш.

06.04.2022 –  Творчая серада             Старым кнігам, газетам, часопісам лёгка падарыць другое жыццё. Галоўнае, праявіць крыху фантазіі і падысці да справы творча. З непатрэбных выданняў, якія гадамі пыляцца на паліцах, лёгка зрабіць арыгінальныя штучкі, якія стануць элементамі дэкору або стыльнымі дызайнерскімі ўпрыгожваннямі.              Букфолдзінг – гэта   мастацтва  складання  кніжных  старонак у разнастайныя  фігуры.   Старонкі  складаюцца  ў  пэўным  парадку, часам робяцца  невялікія  надрэзы.      Правільна  і акуратна складзеныя старонкі ўтвараюць пэўны малюнак, цікавы ўзор або аб'ём.             У фае першага паверха вучняў школы сустрэла выстава “Букфолдзінг. Рабі разам з намі”. Спадзяюся, што пасля  наведвання выставы многія пачнуць вырабляць нешта падобнае, але будуць аздабляць сваімі ідэямі.             Для жадаючых быў праведзены майстар-клас па дадзенаму віду творчасці. Удзельнікі, вучні 6 класа, пазнаёміліся з гісторыяй зараджэння букфолдзінга, вобласцю яго прымянення, а таксама асвоілі алгарытм складання старонак кніг для стварэння розных аб'ектаў: вазы, вожыка, хаткі, клеткі для птушак.

Майстар-клас прайшоў у цёплай сяброўскай атмасферы, выклікаў цікавасць наведвальнікаў выставы і атрымаў высокую ацэнку ўдзельнікаў.

07.04.2022 – Казачны чацвер

           Казкі любяць не толькі дзеці, але і дарослыя: чараўніцтва і прыгоды  захапляюць, вучаць дабрыні, спагадлівасці і справядлівасці.            Краіна казак – самая дзіўная  з усіх у свеце. Толькі тут можна ўбачыць над воблакамі дыван-самалёт альбо сустрэць у лесе шэрага ваўка, які ўмее гаварыць чалаввечым голасам. альбо выпадкова набрысці на хатку  бабы Ягі…           Чытачы нашай бібліятэкі  пабывалі ў чароўным свеце казак. Была праведзена  інтэлектуальная гульня "Падарожжа ў свет казак". Дзеці  адгадвалі герояў, казачныя прадметы, складалі казкі па апорных словах, трымаючы ў руках чароўную палачку, загадвалі жаданні.              Вучні 3 класа паказалі казку “Рэпка на новы лад” . Цудоўная казка, перапісаная на новы, сучасны лад, літаральна на вачах ператварыла  будні чытачоў у сапраўднае свята! Гумарыстычная казка падняла  настрой усім без выключэння. Вялікі дзякуй маленькім артыстам: Кажаноўскаму Міраславу, Кот Сафіі, Домась Міраславе, Віхноўскай Дарыне…              У бібліятэцы была арганізавана выстава кніг “Жыла была казка…”. Кнігі, прадстаўленыя на ёй, прыемна і карысна прачытаць, альбо перачытаць у любым узросце, знайсці ў іх адказы на хвалюючыя пытанні. Бо нездарма вядомая прыказка гаворыыць : “Сказка – ложь, да в ней намёк!”.

 08.04.2022 – Таямнічая пятніца

Для дзяцей была праведзена гадзіна  загадак, рэбусаў і крыжаванак . У ходзе мерапрыемства бібліятэкар расказала, пра тое, што загадкі з'явіліся вельмі даўно і заўсёды былі праверкай не толькі ведаў чалавека, але і патрабавалі назіральнасці, умення бачыць у самых звычайных прадметах іх падабенства і адрозненне, патрабавалі здольнасці ўспрымаць навакольны свет вобразна. Крыжаванка — гэта галаваломка, якая ўяўляе сабой перапляценне шэрагаў клетачак, якія запаўняюцца словамі па зададзеных значэннях. Рэбус – гэта загадка, у якой малюначкамі зашыфравана слова. Затым дзецям было прапанавана адгадаць загадкі, успомніць народныя казкі, знайсці пару да кожнага слова, разгадаць зашыфраваныя словы, якія хаваюцца ў рэбусах. Больш за ўсё дзецям спадабалася адгадваць рэбусы.

09.04.2022 – Гарэзлівая субота

  Закрываўся Тыдзень дзіцячай кнігі ўрачыста. На закрыцці былі ўзнагароджаны граматамі лепшыя чытачы:  Мялік Віталіна (2 клас), Кот Дар’я  (3 клас), Вячорка Ганна (4 клас) і другія;  актыўныя  ўдзельнікі Тыдня дзіцячай і юнацкай кнігі: Касянік Аляксандра (6 клас), Сакоўская  Ніна (5 клас), Шляжка Наталля (9 клас), Мялік Кірыл (11 клас) і самы актыўны 3 клас.             Хто не выйграў у гэтым годзе, не хвалюйцеся! Прыходзьце ў школьную бібліятэку, чытайце, удзельнічайце ў конкурсах, і ў наступным годзе вы абавязкова станеце самымі-самымі! Да новых сустрэч!