Акцыя “Размаўляй па-беларуску”.

22.02.2021

21 лютага ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Ён быў абвешчаны ЮНЭСКА 17 лістапада 1999 года.          Мова – душа народа, векавая памяць многіх пакаленняў, наш галоўны нацыянальны скарб. Жыве мова- жыве народ, жыве памяць продкаў. Калі ты чуеш яе-ці то сучасную літаратурную,  ці змешаную “трасянку”, або мясцовую дыялектную- знай, што гэта ўсё яна- наша беларуская мова.          У гісторыі шмат прыкладаў, калі людзі прысвячалі сваё жыццё, час, грошы, каб адрадзіць сваю мову, спазнаць яе, навучыцца размаўляць на ёй. А мы робім наадварот – губляем жаданне чытаць, размаўляць, ці проста слухаць сваю мову.          Па данных ЮНЭСКА у свеце налічваецца 6 000 моў. Палова з іх на мяжы знікнення. Кожны месяц знікае дзве мовы. Таму захаванне мовы, а разам з ім і культуры, гісторыі і традыцій народа- вельмі важная задача. 22 лютага ў нашай школьнай бібліятацы прайшла акцыя “Размаўляй па-беларуску”. Кожны наведвальнік бібліятэкі павінен быў размаўляць на беларускай мове і на стэндзе “Вучымся размаўляць па-беларуску разам ” пакінуць хоць адно беларускае слова.            Яшчэ была арганізавана выстава кніг “Любі, ведай, шануй роднае слова!”. Чытачы пазнаёміліся з творамі беларускіх пісьменнікаў і паэтаў.        Любіце, шануйце, паважайце родную мову! Размаўляйце на ёй часцей ! Хай  яна жыве  вечна!