Выстава "Пясняр беларускага краю" да 100-годдзя з дня нараджэння І.Мележа

06.02.2021

Няшмат знойдзецца ў беларускай літаратуры  пісьменнікаў, якія з такім замілаваннем і сыноўняй  любоўю жылі і пісалі б пра свой родны кут, пра

сваю бацькаўшчыну. Адным з такіх песняроў, што любіў сваё роднае Палессе быў і застанецца Іван Мележ. Для яго Палессе – бацькава зямля. Яму тут усё міла, дорага, бо сагрэта памяццю  дзяцінства і юнацтва.

8 лютага 1921 года нарадзіўся Іван Мележ.Ён нарадзіўся на Палессі-у вёсцы Глінішча Хойніцкага раёна, там, дзе жылі яго "Людзі на балоце".

 Лаўрэат шматлікіх літаратурных і Дзяржаўных прэмій, аўтар раманаў, аповесцяў і апавяданняў, п'ес, сцэнарыяў да тэлеспектакляў, кінасцэнарыяў. Яго творы атрымалі шырокую вядомасць не толькі ў Беларусі, але і за межамі Радзімы. Дзякуючы яго таленту яны заслужылі літаратурную неўміручасць... І.П.Мележ лічыў, што ведаць мінулае вельмі важна і патрэбна,  асабліва тым, хто толькі – толькі ўступае ў жыццё:”Сучасным маладымлюдзям вельмі не шкодзіць ведаць, як здабывалася бацькамі шчасце для іх, колькі поту і крыві яно каштавала. Не ведаючы таго, што расло ўчора на нашай зямлі, нельга зразумець таго, што расце сёння, убачыць загадзя, што будзе заўтра, нельга любіць па – сапраўднаму сваю зямлю, свой дзень.”

 

У бібліятэцы з 6 лютага праходзіць кніжная выстава "Пясняр беларускага краю" да 100-годдзя з дня нараджэння І.Мележа. Запрашаем наведаць выставу ўсіх жадаючых!