Наша субота. Краязнаўчая віктарына "Перагортваючы старонкі гісторыі"

19.09.2020

У школьнай бібліятэцы прайшла краязнаўчая віктарына "Перагортваючы старонкі гісторыі". Наведвальнікі бібліятэкі адправіліся ў займальнае падарожжа па Івацэвіцкім раёне. Віктарына дапамагла дзецям узбагаціць свае веды, папоўніць скарбонку цікавай інфармацыі аб сваёй малой радзіме. Бібліятэкар Домась Я.У. распавяла аб прыродзе, яе багаццях, аб прамысловых прадмпрыемствах раёна. Дзеці даведаліся шмат цікавага і падзяліліся ўражаннямі аб славутасцях, аб тых месцах,дзе яны пабывалі, і аб тым, што хацелася б яшчэ ўбачыць. На некаторыя пытанні школьнікі не маглі даць адказ, таму віктарына атрымалася не толькі выпрабавальнай, але і пазнавальнай.