Наша субота. Кніжная выстава "Мой родны кут"

19.09.2020

Мой родны кут, як ты мне мілы!..

Забыць цябе не маю сілы!

Не раз,утомлены дарогай,

Жыццём вясны мае убогай...

                                Я.Колас

У кожнага з нас ёсць свая незвычайная родная зямля. Мы сталеем і мужаем, а яна застаецца не цалкам адкрытай, і кожная сустрэча з ёй дорыць нам радасць новых адкрыццяў. Вось і наша выстава кніг "Мой родны кут" прапанавала зноў адкрыць для сябе родны край. Проста нетаропка, быццам размаўляючы з намі, расказваюць кнігі, прадстаўленыя на выставе, пра гісторыю і культуру роднага краю, пра  прыроду і народныя традыцыі, літаратуру і народную творчасць.