Мітынг Памяці

11.09.2020

11 верасня вучнi нашай школы прынялі ўдзел ​ у Мiтынгу Памяці вёсак Бабровічы, Красніца, Вяда, Тупічыцы, якія ў верасні 1942 года былі спалены нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Нельга словамі перадаць уражанні ад расказаў тых, хто выйшаў з полымя, хто пасля Перамогі вярнуўся на сваю сядзібу і аднавіў жыцце ў родным краi. Вучні нашай школы разам з дырэктарам Пазняком В.М , намеснікам дырэктара па выхаваўчай рабоце Кот Н.У.  ушанавалі памяць аб загінуўшых, тых парастках вечнасцi, якіх ужо няма, выказалі словы ўдзячнасці тым, хто да сённяшняга часу торыць сваю жыццёвую дарогу.