Гульня «Чароўны капялюшык»

21.09.2019

21 верасня з вучнямі пачатковых класаў  была праведзена гульня "Чароўны капялюшык".

    Мэта мерапрыемства: далучыць  дзяцей да беларускай нацыянальнай культуры сродкамі народных гульняў. За гэты час вучні пазнаёміліся і развучылі  беларускія народныя гульні "Дзядуля-ражок", "Смелыя мышкі", "Пеўнік гвалту нарабіў" і іншыя. Вялікае задавальненне, зарад станоўчых эмоцый, бадзёрасці і цудоўнага настрою атрымалі ўсе ўдзельнікі.