Дзень   нацыянальнай кухні “ Як зварыш, так і з’ясі”.

21.01.2022

21 студзеня дзень быў прысвечаны  нацыянальнай кухні “ Як зварыш, так і з’ясі”. Дзеці з цікавасцю разлядалі выставу “ Злакавыя расліны”. Даведаліся з якой расліны гатуюць пшоную кашу.

Вучні 4 класса прадэманстравалі і далі назву посуду, якім карысталіся нашы бабулі. Паглядзелі прэзентацыю народных страў: клёцкі з душамі, кулага, наліснікі, жур,мачанка і інш.

І самай займальнай была гульня  “Поле цудаў” па тэме: “Стравы якія спажывалі нашы продкі”. Пераможца,  вучаніца 1 класа Чырская Алена , атрымала салодкі прыз.