Министерство образования Республики Беларусь
Отдел по образованию Ивацевичского райисполкома
Государственное учреждение образования
"Речковская средняя школа"
Министерство образования Республики Беларусь
Отдел по образованию Ивацевичского райисполкома
Государственное учреждение образования
"Речковская средняя школа"
Тыдзень дзіцячай і юнацкай кнігі
"Чытайце, чытайце, старонкі гартайце"
"Тыдню дзіцячай кнігі" - 80 гадоў!!!
Сёлета Тыдню дзіцячай кнігі спаўняецца 80 гадоў! Першыя "КНІЖКІНЫ імяніны" задумаў Леў Кассіль — 26 сакавіка 1943 года ў Маскве адбылася вялікая сустрэча пісьменнікаў і юных чытачоў.
Раніцай 26 сакавіка 1943 года - гэта была пятніца-са станцый метро "Охотный ряд" і "Площадь Свердлова", з трамваяў і тралейбусаў выбягалі хлопчыкі і дзяўчынкі ў стаптаных чаравіках, залапленых валёнках, старэнькіх куртачках.
Ішла другая ваенная зіма, і бледныя, схуднелыя твары хдзяцей - яшчэ адно сведчанне цяжкай пары. Але вочы... дзіцячыя вочы гарэлі, ажыўленне нарастала па меры набліжэння да будынка дзе праводзілася свята.
Дзяцей сустракалі мужчына і жанчына - абодва ў ваеннай форме. Маёр з ордэнам Чырвонай Зоркі-дырэктар дзіцячага Выдавецтва Людміла Віктараўна Дубровіна. І Леў Абрамавіч Касіль у камандзірскім марскім кіцелі з ордэнам"Знак Пашаны".
Так упершыню адзначалася гэтае вясновае свята кнігі. Працягвалася яно ўсяго адзін дзень.У цяжкія ваенныя гады гэтае свята давала магчымасць дзецям трапіць у чароўны свет казак і хоць на час забыцца пра жахі вайны.
Адкрываў першае свята пісьменнік Леў Кассіль . Удзячныя чытачы прагна слухалі кожнае слова любімых аўтараў, якія распавядалі дзяўчынкам і хлапчыкам, чые бацькі і браты змагаліся з ворагам, як нараджаецца кніга. А потым чыталі вершы, гутарылі пра кнігу, чытанне і пра жыццё.
І кожнаму дзіцяці, хто прыйшоў у Калонную залу дома Саюзаў, падарылі па кнізе. Тоненькую, надрукаваную на шэрай паперы кнігу, дзеці выносілі як баявы паёк, які трэба зберагчы і расцягнуць на шмат дзён. Пісьменнік Юрый Якаўлеў казаў, што кнігі, якія раздавалі дзецям у гэты дзень, сагравалі, дадавалі святло ў іх жыццё і ўсялялі сілы.
А з 1944 года стала ясна, што аднаго дня мала для святкавання – так нарадзіўся Тыдзень дзіцячай кнігі, які традыцыйна праводзіцца ў дні вясновых канікул школьнікаў. І ўжо на наступны год Свята доўжылася тыдзень, і яго сталі праводзіць ва ўсіх гарадах і вёсках нашай краіны.
І толькі адзін раз Тыдзень дзіцячай кнігі праводзіўся не вясною, а восенню. І было гэта ў пераможным 1945 годзе. 17 кастрычніка 1945 года ў залу прыйшлі Міхаіл Прышвін, Самуіл Маршак, Агнія Барто, Канстанцін Паўстоўскі, Вера Інбер, Сяргей Міхалкоў . Разам з юнымі чытачамі яны ўшанавалі памяць пісьменнікаў, якія загінулі на франтах Вялікай Айчыннай. А потым чыталі вершы і фатаграфаваліся на памяць.
На адной фатаграфіі з архіва ўдзельніка гэтай падзеі надпіс: "Это было 17 октября 1945 года, где писатели и читатели проводили Неделю детской книги. Смотрите и поучайтесь. Всегда бы так...".. І подпіс: Леў Кассіль. "Приятно, когда твоя выдумка со словом входит в жизнь, уже отрывается от твоего авторства, становится общим достоянием. Книжкины именины..." -гэта запіс Льва Абрамовіча ў яго Дзённіку 1961 года.
Праз некаторы час тыдзень атрымаў прыстаўку" Усесаюзны ", і кожны год свята стала праводзіцца ў адной з саюзных рэспублік краіны. Адкрыццё Усесаюзнага Тыдня дзіцячай і юнацкай кнігі праходзілі ў сталіцах: 1972 – Мінск, 1974-Алма – Ата, 1975 – Тбілісі, 1977 – Вільнюс, 1978 – Кішынёў, 1980 – Фрунзе, 1982 – Ерэван, 1986-Кіеў.
Такі падыход даваў магутны імпульс развіццю нацыянальнай дзіцячай літаратуры, на свята абавязкова прыязджаў пісьменніцкі дэсант з Масквы.
Тыдзень дзіцячай кнігі-гэта мерапрыемства, накіраванае на папулярызацыю дзіцячай кнігі. Прайшлі гады, а Кніжкіна тыдзень не састарэе, а наадварот маладзее з кожным годам разам з новымі кнігамі, новымі імёнамі дзіцячых пісьменнікаў і паэтаў.
Я. У. Домась, бібліятэкар
План правядзення
Тыдня дзіцячай і юнацкай кнігі "Чытайце, чытайце, старонкі гартайце"
ў ДУА “Рэчкаўская сярэдняя школа” з 03.04.2023 па 08.04.2023
Дата і час правя-дзення
|
Мерапрыемства |
Месца правядзення |
Удзельнікі
|
Адказны |
03.04. 10.00 |
Адкрыццё Тыдня дзіцячай і юнацкай кнігі. Бібліяфуршэт "Чытайце, чытайце, старонкі гартайце" |
Фае 1 паверха Бібліятэка |
1-11класы |
Домась Я.У. |
04.04. 9.00 |
Кніжная выстава «Остров книжных сокровищ» |
Бібліятэка
|
1-11 класы
|
Домась Я.У. |
05.04. 11.00 |
Творчая лабараторыя "Падарунак кнізе" |
Бібліятэка Кабінет 5 класа
|
1-9 класы
|
Домась Я.У. |
06.04. 10.00 |
Паэтычная вясёлка "Вершаў чароўны феерверк" |
Фае 1 паверха |
5-11 класы |
Шляжко А.А. Пазняк Г.В. Домась Я.У. |
07.04. |
Конкурс малюнкаў "Фарбы малююць казкі" |
Кабінет 2 класа
|
1-4 класы |
Пазняк Л.С. |
08.04. 10.00 |
Падвядзенне вынікаў тыдня "Чытайце, чытайце, старонкі гартайце" |
Фае 1 паверха |
1- 9 класы |
Домась Я.У. |